Свет88

Доля расейцаў, якія лічаць вайну памылкай, дасягнула амаль 40%

Расійскія грамадзяне ўсё больш шкадуюць пра тое, што 24 лютага 2022 года іх войска на загад прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўварвалася ва Украіну, засведчыла апытанне, праведзенае сацыёлагамі RussianField.

Па стане на люты рэкордныя 38% грамадзян заявілі, што адмянілі б рашэнне аб пачатку «ваеннай аперацыі», калі б у іх была такая магчымасць. У параўнанні з сакавіком 2022 года колькасць такіх людзей павялічылася на 10 працэнтных пунктаў.

Доля тых, хто ўсё роўна павёў бы танкі і палкі ва Украіну, па-ранейшаму вышэйшая — 49%. Аднак «партыя вайны» сціскаецца: у сакавіку 2022 года «не сталі б адмяняць» рашэнне Пуціна 57%, падчас мабілізацыі доля такіх апусцілася да 51%, а цяпер упала ніжэй за палову.

Пераважная большасць апытаных лічаць, што тэрміны «ваеннай аперацыі» зацягнуліся (71%), піша RussianField: у асноўным гэта моладзь і малазабяспечаныя грамадзяне, прычым у гэтым меркаванні адзіныя як гледачы федэральнай ТБ-прапаганды (76%), так і чытачы тэлеграм-каналаў (67%).

У сакавіку 2022 года толькі 13% расейцаў лічылі, што вайна працягнецца больш за год. Цяпер, калі баявыя дзеянні перасягнулі трэцюю гадавіну, 44% мяркуюць, што і праз год спыніць праліццё крыві не атрымаецца.

Каментары8

  • Янка
    26.02.2024
    Калі спадзявацца на прафесіяналізм сацыялагічнай службы, якая ва ўмовах цэнзуры здолела праз сукосныя пытанні нешта высвятліць, то атрымліваецца, што два гады кравапралітнай вайны дадалі ў стан расейскіх праціўнікаў вайны толькі 10 адсоткаў ў параўнанні з 28 адсоткамі на пачатку пуцінскага бліцкрыгу?! Я паважаю тых расейцаў, хто з самага пачатку рэзка супраць агрэсіі, але здаецца што пераважная большасць расейцаў - гэта непрабіваемая і закончаная Z-вата.
  • Моль
    26.02.2024
    І гэта яны яшчэ нічога не пачыналі
  • Ніна
    27.02.2024
    Моль, 🤣👍

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага24

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

Пенсіянер адправіў 18 тысяч рублёў дзяўчыне, а гэта аказаўся хлопец1

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной9

Рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер падтрымаў Камалу Харыс6

На старажытнай карце вучоныя знайшлі шлях да Ноевага каўчэга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →