Сутнасць акцый Уладзіслава Бохана — ён дасылае на электронныя адрасы школ ад імя розных дзяржаўных органаў патрабаванне ў нейкі тэрмін правесці ў сваёй установе тую ці іншую ідэалагічную акцыю, якая нібыта праводзіцца ва ўсёй краіне ці асобным рэгіёне, а ў якасці пацвярджэння выканання загаду даслаць на гэты адрас адпаведныя фота.
Гэтым разам на развод пранкера павяліся настаўнікі школ №14 і 15 у Югры (Кемераўская вобласць). Іх не збянтэжыў нават QR-код на плакаце, які вядзе на канал Бохана.
«Плакат «даверанай асобы» з такой трактоўкай «нашага прэзідэнта» з маім гордым абліччам мог бы выклікаць падазрэнні — гэта раз. Я падпісаўся сваім іменем — дастаткова ўвесці запыт у Гугл і стала б усё ясна — два. Проста на плакаце быў QR-код са спасылкай на мой канал. Але…» — напісаў Бохан пра акцыю.
Чытайце таксама:
Тэлеграм-канал мастака Бохана, вядомага сваімі пранкамі, прызналі «экстрэмісцкім»
Беларус даслаў у расійскія школы загад правесці малебен. Яго правялі, але давялося сурова нагадваць