«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра небяспечны баг у тэлеграме 9
«Кіберпартызаны» папярэджваюць пра патэнцыйную небяспеку, якая можа чакаць беларускіх карыстальнікаў тэлеграма. Паводле іх, у версіі тэлеграма для ПК у некаторых карыстальнікаў з'яўляюцца старыя чаты, з якіх яны даўно выйшлі. У профілі такіх чатаў напісана «група недаступная», але пры гэтым адлюстроўваюцца ўсе паведамленні да моманту, пакуль чат не стаў суперсуполкай (адміны ў чаце сталі ананімнымі).
Каб даць гэтаму рады, «Кіберпартызаны» прапануюць наступны алгарытм:
1) запусціце тэлеграм на ПК і ўважліва паглядзіце спіс чатаў;
2) калі выявілі чат, з якога вы раней выйшлі, з пазнакай «група недаступная»:
уручную выдаліце ўсе свае паведамленні ў гэтым чаце;
выдаліце ўсе чужыя паведамленні;
выдаліце сам чат.
Выдаліць такі «недаступны чат» можна толькі ў сябе, у іншых удзельнікаў ён застанецца. Таму варта звязацца з усімі ўдзельнікамі, якія знаходзяцца ў Беларусі, каб яны таксама выдалілі гэты чат.
Пользуясь случаем, хочу лишний раз воззвать ко всем хорошим людям: Сносите к ё.. м..ри этот проклятый телеграм и прекратите подвергать свою жизнь и здоровье неравнодушных к вам людей опасности! Надо искать другие варианты! У меня всё.
Дык гэта з 2020 вядомы баг: выдяляеш паведамленні, выходзіш з суполкі, потым у пошуку пішаш штосьці, і ў пошуку паказваюцца выдаленныя паведамленні цалкам. “Выдаленне” тольеі хавае паведамленне ад карыстальніка, а ў базе яно застаецца