Pearl barley with bacon

Фота: talkingmeals.com

Каб прыгатаваць рызота з ячных круп, з беконам і пармезанам, спатрэбіцца:

  • 1 шклянка ячных круп
  • 8 кубкаў курынага булёну
  • 8 лустачак бекону, тонка нарэзаных
  • дзве або тры цыбуліны, абабраныя і дробна нарэзаныя
  • 4 або 5 зубчыкаў часнаку, здробненых
  • 1/2 шклянкі белага віна
  • трохі марской солі і свежамолатага перцу
  • 2 сталовыя лыжкі здробненага свежага чабору
  • 1 кубак цёртага пармезану
  1. Уліце курыны булён у каструлю і на сярэднім агні давядзіце да слабага кіпення.
  2. Тым часам на патэльні абсмажце бекон на сярэдне-моцным агні, пакуль ён не стане храбусткі і залаціста-карычневы. Зліце прыкладна палову тлушчу. Дадайце цыбулю і часнок і абсмажвайце іх некалькі хвілін, пакуль яны не стануць мяккія і празрыстыя.
  3. Усыпце ячныя крупы і працягвайце гатаваць, увесь час памешваючы, пакуль крупы добра не пакрыюцца алеем і злёгку не падсмажацца, каля 3 хвілін.
  4. Уліце віно і працягвайце памешваць, бо крупы хутка ўбяруць вадкасць. Пачынайце дадаваць булён, па адной шклянцы (250 мл) або каля таго за раз, стала памешваючы, каб крупы паступова ўбіралі вадкасць. Паколькі булён ужо гарачы, тэмпература кашы будзе заставацца стабільна высокай, што, разам з пастаянным мяшаннем, спрыяе выдзяленню крухмалу з пярлоўкі. Крухмал згушчае вадкасць і робіць яе крэмападобнай.
  5. Працягвайце памешваць, пакуль рызота не стане крэмападобным. Часта каштуйце страву, каб вызначыць ступень гатоўнасці зерня. З моманту дадання першага булёну да гатоўнасці пройдзе каля 45 хвілін.
  6. Пасаліце і паперчыце, дадайце чабор і сыр. Падавайце адразу.

Чытайце таксама:

Ідэальнае рызота з грыбамі: рэцэпт з некалькімі хітрыкамі

Ад смажання з цыбуляй да рызота: што прыгатаваць з курынай пячонкі і ў чым яе карысць

Рэцэпт на выхадныя: рызота з курыцай

Як прыгатаваць ідэальную італьянскую пасту — некалькі парад ад шэф-кухара

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1