Віктар Шадурскі — доктар гістарычных навук, прафесар, былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. У сваёй кнізе ён разглядае перыяд нашай гісторыі ад моманту, калі Беларусь атрымала незалежнасць і ўласную дзяржаўнасць, да рэферэндуму 1996 года, калі Аляксандр Лукашэнка разагнаў дэмакратычна абраны парламент і канчаткова скіраваў краіну на рэйкі аўтарытарызму.
У манаграфіі аўтар адказвае на пытанні, як і чаму Беларусь атрымала незалежнасць, хто да гэтага спрычыніўся, чаму потым не спрацавалі дэмакратычныя інстытуцыі і чаму беларусы аказаліся ўразлівымі да дэмагогіі і папулізму.
Кніга можа быць цікавай для маладых беларусаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай гісторыяй. Неўзабаве яе можна будзе замовіць на сайце выдавецтва.
Чытайце таксама:
Вядомы хімік склаў партрэт рэпрэсаванага навукоўца. Некаторыя высновы нечаканыя
Выйшла грунтоўнае выданне «Бел-чырвона-белы. Сцяг — нацыя — ідэнтычнасць»