Падрабязнасці справы прыводзяць «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру.

У злашчасны дзень мінчук выпіваў са сваёй сужыцелькай. Паміж імі здарылася сварка, падчас якой мужчына ўдарыў жанчыну па патыліцы і штурхнуў. Тая, ударыўшыся, упала.

Сужыцелька сышла, але ў пад'ездзе ёй стала блага. Суседзі выклікалі хуткую.

Крыўдзіцель стаў званіць у міліцыю і паведамляць пра выбух, які нібыта рыхтуецца ў ягонай кватэры. Калі на выклік прыехаў нарад, то ён дзверы не адчыніў, а зноў пазваніў па нумары 102 і запатрабаваў убраць міліцыянераў, інакш ён узарве атамную бомбу, якая ў яго ёсць, альбо адкрые газ і чыркане запалкай.

У выніку дэбашыра затрымалі. Супраць яго завялі крымінальную справу. Віну мінчук прызнаў часткова — ён адмовіў, што біў сваю сужыцельку.

У выніку яму прызначылі два гады хатняй хіміі, а таксама канфіскавалі тэлефон. Акрамя таго, мужчыну прымусова будуць лячыць ад алкагалізму і наркаманіі.

Клас
0
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1