Баку. Фота: БелТА

Баку. Фота: БелТА

Мінск усталяваў пабрацімскія сувязі з Баку. Адпаведны мемарандум падпісалі ў сталіцы Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў. Аналагічныя партнёры ў Азербайджане з'явіліся ў Гродна і Гомеля — яны ўсталявалі сувязі з азербайджанскімі гарадамі Гянджа і Габала, паведамляе БелТА.

Асаблівая ўвага, як дэкларуецца, будзе надавацца рэалізацыі сумесных праектаў у галіне эканомікі, гарадскога планавання, мясцовага самакіравання, транспартнай і дарожнай інфраструктуры, жыллёвай гаспадаркі, навукі, адукацыі, культуры, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, горадабудаўніцтва, аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя, спорту і турызму.

Акрамя таго, плануецца пашырэнне супрацоўніцтва паміж прамысловымі прадпрыемствамі і дзяржаўнымі арганізацыямі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка хоча забудаваць Нагорны Карабах аграгарадкамі

Лукашэнка госціць у Аліева

Францыя абвінавачвае Азербайджан у беспарадках у Новай Каледоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0