Карына Раманоўская. Фота з яе старонкі 

Карына Раманоўская. Фота з яе старонкі 

Затрыманую клічуць Карына Раманоўская (Гадаваная). Ёй 41 год, яна з Брэста, але апошнія гады жыла ў Мінску. Скончыла механіка-матэматычны факультэт БрДТУ. Раней яна выкладала ёгу, а цяпер займаецца лазернай эпіляцыяй.

Яе затрымалі нядаўна. Карыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

Губазікаўцы сцвярджаюць, што за гэта на яе завялі крымінальную справу, хоць фота, якое яны дэманструюць, зробленае не на праезнай частцы. Фармальнай падставай для завядзення крыміналкі звычайна з'яўляюцца фота менавіта адтуль.

Карына Маліноўская з плакатам каля праезнай часткі. Гэта фота паказаў ГУБАЗіК у сваім відэа

Карына Маліноўская з плакатам каля праезнай часткі. Гэта фота паказаў ГУБАЗіК у сваім відэа

У відэа, запісаным сілавікамі, Карына таксама кажа, што яна нібыта зарэгістравалася ў плане «Перамога» і пазначыла там, што была гатовая выходзіць на несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Але звычайна губазікаўцы змушаюць людзей так агаворваць сябе на відэа.

Чытайце таксама:

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
20