Да затрымання Круковіч працаваў правізарам у РУП «Белфармацыя». Быў затрыманы вясной 2024 года і да суда знаходзіўся пад грашовым закладам 8 000 рублёў.

Па матэрыялах абвінавачання, Раман Круковіч у жніўні 2020 года «знаходзіўся ў Мінску і рухаўся разам з сябрамі і знаёмымі па праезнай частцы праспекта Пераможцаў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту. Гэтыя дзеянні прычынілі прадпрыемству «Мінсктранс» матэрыяльную шкоду на суму 7 580 рублёў 22 капейкі».

У тэлефоне абвінавачанага былі фоты, на якіх бачна, што ён знаходзіўся на праезнай частцы дарогі.

Суд прызначыў Раману Круковічу пакаранне ў выглядзе хатняй хіміі (два з паловай гады).

Чытайце таксама:

Асуджаная на два гады калоніі супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская пасля вызвалення пакінула Беларусь

Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў зняволення завочна

Больш за пяць месяцаў няма сувязі з 67-гадовай палітзняволенай Аленай Гнаўк

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2