Фота: СТК — Салігорскае тэлебачанне

Інцыдэнт адбыўся ў раёне дзіцячай паліклінікі на вуліцы Паркавай. Праезд быў часова перакрыты, месца здарэння абгарадзілі стужкай, паведамляе тэлеграм-канал «СТК | Салігорскае тэлебачанне».

Даставаць тэхніку прыехалі ратавальнікі і работнікі водаканала.

У ДАІ Салігорскага РАУС паведамілі, што інцыдэнт нельга назваць дарожна-транспартным здарэннем, бо аўтамабіль не знаходзіўся ў руху.

Аказваецца, машына прыбыла для ажыццяўлення работ па адпампоўцы вады з каналізацыйнага люка, бо тут адбыўся падмыў праезнай часткі. Знаходзячыся на месцы работ без руху, аўтамабіль праваліўся пад асфальт.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2