Ілюстрацыйнае фота AP

Ілюстрацыйнае фота AP

ЕС ухваліў перадачу даходаў ад замарожаных расійскіх актываў Украіне, заявіў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі ў сацсетцы X. Толькі сёлета гэтая сума можа скласці да €3 млрд.

90% даходаў пойдуць на вайсковую падтрымку, удакладніў ён.

Па выніках 2023 года Еўрапейскі дэпазітарый Euroclear, дзе захоўваецца вялікая частка заблакаваных расійскіх актываў, даў справаздачу аб атрыманні даходу ў памеры €4,4 млрд, а з пачатку гэтага года зарабіў яшчэ €1,6 млрд.

Паводле ацэнак Financial Times, агульны прыбытак да 2027 года можа дасягнуць €20 млрд. Усяго пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне краіны Захаду замарозілі каля €260 млрд актываў Цэнтрабанка Расіі ў выглядзе наяўных і каштоўных папер.

Мінфін Расіі ў 2022 годзе ацэньваў аб'ём заблакаваных актываў прыкладна ў $300 млрд, піша РБК.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0