Канцэрт «Сваіх не кідаем», прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. Крыніца: obitel-minsk.ru

Канцэрт «Сваіх не кідаем», прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны. Крыніца: obitel-minsk.ru

Аўтары ліста сцвярджаюць, што інфармацыя пра куплю дронаў і аўтамабіляў для расійскага войска ў манастыры хлуслівая. У тэксце сказана, што манастыр не займае нічый бок у вайне і не дапамагае вайскоўцам, паведамляе «Хрысціянская візія».

У манастыры запэўніваюць, што дапамагаюць толькі сіротам, бяздольным і беднякам. Толькі некаторыя манашкі, як сцвярджаецца, удзельнічаюць у гуманітарнай місіі і дапамагаюць ахвярам вайны.

Аўтары ліста просяць «не верыць паклёпу, які распаўсюджваецца ў дачыненні да манастыра» і «захоўваць дух сяброўства паміж праваслаўнымі і каталікамі».

Журналісты раней неаднаразова знаходзілі доказы дапамогі, якую аказвае манастыр расійскім вайскоўцам. На грошы, сабраныя ў ім, закупляліся ў тым ліку аўтамабілі для расійскай арміі. Акрамя таго, у манастыры праходзілі выставы, прысвечаныя расійскім «героям СВА», а таксама хросныя хады і канцэрты з Z-сімволікай ды расійскімі сцягамі.

Чытайце таксама:

У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі хрэсны ход з расійскімі сцягамі, Z і сцягамі НОД

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

Расійскія вайскоўцы ва Украіне падзякавалі за дапамогу некалькім беларускім манастырам. Сярод іх тыя, якія раней не свяціліся

«Я не ведаю, хто і каго выбірае». Праўладны святар Андрэй Лемяшонак спадзяецца, што замест яго нехта прагаласуе

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
45