Сілавікі і святары моляцца над капсулай з зямлёй. Фота: Гомельская епархія

Сілавікі і святары моляцца над капсулай з зямлёй. Фота: Гомельская епархія

Фармальна акцыя праводзіцца з мэтай «увекавечыць памяць і асвяціць духоўны подзвіг савецкага народа ў справе Вялікай Перамогі».

Хрэсны ход у царкоўнай традыцыі прадугледжвае шэсце з аднаго храма ў іншы або да якога-небудзь прызначанага месца — гэта значыць у выпадку з «Усебеларускім» ходам працэсія павінна была б ісці па ўсёй Беларусі, па чарзе наведваючы населеныя пункты.

Аднак, як заўважае «Флагшток», прааналізаваўшы рэгіянальную прэсу, у гэтым выпадку армейскі хрэсны ход «цудоўным чынам» размножыўся і адначасова пабываў у некалькіх гарадах трох абласцей Беларусі: Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай.

Так, 18 мая, паводле паведамлення Гомельскай епархіі, IV Усебеларускі хрэсны ход «Царква і армія» прыбыў у Жлобін, і ў той жа дзень газета Віцебскага аблвыканкама паведамляе, што тое ж самае мерапрыемства прайшло і ў іх. У той жа дзень акцыя пад аналагічнай назвай, паводле паведамлення мясцовай раёнкі, «прайшла па Калінкавіцкай зямлі», а магілёўская абласная газета дакладвае, што адначасова яна была і ў Шклове. 21 мая хрэсны ход адначасова быў у Віцебску і Бабруйску.

Яшчэ адным адступленнем ад царкоўнага вучэння стала тое, што падчас «Усебеларускага хрэснага ходу» святары носяць не хрысціянскія рэліквіі, а капсулы з зямлёй, молячыся над імі. Сцвярджаецца, што зямля сабраная з вайсковых пахаванняў — але нават калі гэта і так, то наўрад ці гэтая зямля можа быць прадметам культу для хрысціянскіх вернікаў.

Пры гэтым амаль усе раёнкі паведамляюць пра падзею з цытатай паслання мітрапаліта Веніяміна пра тое, што «хрэсны ход, кажучы армейскай мовай, — гэта вайсковы марш-кідок па ўсіх абласцях Беларусі».

Чытайце таксама:

Кіраўнік БПЦ Веніямін адшукаў падабенства паміж Новым Запаветам і Канстытуцыяй

Мітрапаліт Веніямін панаракаў, што дзеці знаходзяць прыклады для пераймання ў тыктоку

Лукашэнка — кіраўніцтву БПЦ: Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары заняліся, мякка кажучы, палітыкай

Клас
1
Панылы сорам
30
Ха-ха
16
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6