Як стала вядома Sports.ru,

форварды мінскага «Дынама» Віле Пелтанен і Джэф Плат працягнуць кар’еру ў ЦСКА.

У абмен на гульцоў мінчукам дастануцца выгоды з наступнага драфту ў КХЛ.

Такім чынам у аўторак Пелтанен і Плат згулялі ў складзе «Дынама» свой апошні матч (супраць «Атланта» – 2:3), а пасля гульні абодва ўжо едуць у Маскву, рэзюмуе Sports.ru.

Некалькімі гадзінамі раней паведамлялася, што Пелтанен пяройдзе ў казанскі «Ак Барс», а пасля матчу з «Атлантам» галоўны трэнер Мінска Аляксандр Андрыеўскі заявіў, што супраць сыходу Пелтанена і Плата. "Якбачыце, яны гулялі сёння, яны ў камандзе. Прыедзем у Минск, з кіраўніцтам пагутарым, адкуль, што, як і чаму".

Нагадаем, што колькі тыдняў таму ў «Ак Барс» з Мінска з’ехаў Ханэс Хювенен. А ў снежні з «Дынама» ў шведскую «Фрэлунду» праз нядоўгі побыт у салігорскім «Шахцёры» з'ехаў Юсі Маканен.

***

Мінскае «Дынама» захоўвае хіба тэарэтычныя шанцы на плей-оф.

За восем гульняў да канца рэгулярнага чэмпіянату беларускі клуб займае ў Заходняй канферэнцыі 11-е месца з 56 баламі.

Ад зоны плей-оф клуб аддзяляюць 11 балаў.

У рыжскага «Дынама», якое ідзе восьмым, 67 балаў.

Сёння рыжане атрымалі валявую перамогу ў гасцях над «Северсталлю» з лікам 4:3. Прычым рыжане саступалі па ходзе матчу 0:3.

9-м ідзе «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) – 64 балы, у «Северсталі» – 62 балы. Усе дружыны правялі па 48 матчаў. ЦСКА, дарэчы, ідзе сёмым з 73 баламі. І фактычна гарантаваў сабе месца ў накаўт-раўнзе.

У сераду «Тарпеда» згуляе з «Нафтамікам»,

у чацвер мінскае «Дынама» ў гасцях згуляе з лідэрам Заходняй канферэнцыі СКА, рыжскае «Дынама» ў гасцях з «Атлантам», а «Северсталь» дома – з маскоўскім «Дынама».

1 лютага пройдзе гульня «Дынама» Рыга – «Дынама» Мінск. Матч адбудзецца ў сталіцы Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0