Грамадства66

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі

У 2020 годзе хлопец падтрымаў пратэсты, пасля чаго быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю.

Максім Бельскі, вядомы як Makslonglive (даслоўны пераклад — Жыве Макс), пайшоў з жыцця 2 чэрвеня 2025 года. Пра гэта паведамілі яго сябры ў сацсетках. Хлопцу было 34 гады.

Максім Бельскі быў вядомы як стваральнік музыкі і відэа. Працаваў з расійскім комікам Данілам Папярэчным.

Максім далучыўся да падзей жніўня 2020 года ў Мінску. Яго здымкі з пратэстаў збіралі дзясяткі тысяч лайкаў. Ён быў аўтарам дакументальнага фільма «Жыве Беларусь» на 80 тысяч праглядаў, у якім зняўся сам.

Фота з інстаграма Максіма Бельскага

Пасля хлопец з’ехаў з Беларусі. Жыў у Пецярбургу, у Тбілісі, у Вільні. Спрабаваў адкрыць бар у Грузіі, здымаў кліпы, але так і не даў рады эміграцыі. Яшчэ паўтара года назад Максім запісваў відэа «Як перажыць цяжкасці — эміграцыя, адзінота, стрэс, адсутнасць грошай і іншая лухта».

Па словах сяброў, прычынай сыходу сталі праблемы са здароўем і побытавая неўладкаванасць.

Каментары6

  • Имя
    05.06.2025
    Ранее суицидников хоронили за пределами кладбищ, не отпевали... Самый страшный грех!
  • Жыве
    06.06.2025
    Падзяліцеся, калі ласка, спасылках на гэты фільм, т.я. НН на дагадаліся гэтага зрабіць. Сам знайсці не магу.
  • Причем тут психика?
    06.06.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць