У малюнку на шклянцы знойдзены кадмій.
«МакДональдс» адклікае 12 мільёнаў шклянак з выявай Шрэка. Яны аказаліся небяспечнымі для здароўя.
Шклянкі, прысвечаныя выхаду мульцiка «Шрэк назаўсёды», з'явіліся ў сетцы рэстаранаў 21 траўня. Цяпер іх у тэрміновым парадку вяртаюць з продажу.
Як паведаміла федэральная камісія па кантролю за якасцю спажывецкіх тавараў ЗША, у фарбе, якой намаляваны героі «Шрэк», знайшлі кадмій. Гэта таксічны метал, які можа назапашвацца ў арганізме. Ад чаго церпяць ныркі, печань, разбураюцца косткі, нават можа быць рак.
Як патлумачылі спецыялісты, небяспечнага рэчыва на шклянцы крыху больш за норму. У асноўным - у чырвонай і аранжавай фарбе. Яно можа трапіць у арганізм, калі чалавек дакрануўся да посуду, а потым не памыў рукі.
Прадстаўнікі «Макдональдса» папрасілі ўсіх, хто ўжо купіў калекцыйныя шкляначкі, не піць з іх.А такіх каля 7 мільёнаў чалавек. І абяцалі вывесіць на сваім сайце, як можна будзе вярнуць шклянкі назад - і атрымаць кампенсацыю.
Каментары