Дзіцячая філармонія адчыніцца ў сталіцы ў 2011 годзе да Дня гораду, паведамляе агенцтва«Мінск-Навіны». Філармонія размесціцца на плошчы Свабоды ў адноўленым будынку царквы Святога Духа, разбуранай у 1936 годзе. Захаваліся толькі яе падмуркі — гэтак званы нулявы ўзровень. Храм аднаўляецца паводле архіўных фотаздымкаў і малюнкаў. Паводле свайго вонкавага выгляду ён будзе максімальна набліжаны да арыгіналу, а спецыяльная падсветка падкрэсліць прыгажосць лепкі і вітражоў.

Будаўніцтва канцэртнай залі дзіцячай філармоніі пачалося сёлета ў сакавіку. Яго ўзводзяць у адпаведнасці з праграмай рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення гістарычнага цэнтру сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?