Сяло Навасёлкі, Віленск. губ., Ашмянск. пав.

Тутака летась у зіму злавілі чалавека за кражай каня. Калі яго пачалі біць, ён, каб выкруціцца, сказаў, што не адзін краў, а меў супольніка — гаспадара Юшу. Сяляне паверылі злодзею, пайшлі да Юшы, сьцягнулі з ложка ды давай яго катаваць. Зьбілі траха не на чорны вугаль. Ачуняўшы, Юша падаў на 12 сялян у акружны суд, каторы ўжо адбыўся. Прысудзілі ўсім (апрача аднаго апраўданага) заплаціць Юшы па 100 руб., ды ў адседку кожнаму на месяц; адвакату ж за абарону далі па 20 руб.

1911, №5, 3 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?