Добры дзень!

На 28 мін. 15 сек. гэтага хлуслівага фільма БТ паказаныя сведчанні маладога чалавека, які адбываў свае 10 сутак арышту са мной у адной камеры Жодзінскага СІЗА.

Яго прозвішча Лугаўскі, зваць Сяргей. Студэнт БДУ гістарычнага факультэта.

З камеры на 3-я суткі яго выклікалі на размову супрацоўнікі КДБ. Калі ён вярнуўся, на яго было страшна глядзець.
Ён быў бледны, дрыжаў, відаць было, што ў яго паніка. Ён расказаў, што на яго псіхалагічна ціснулі, пагражаючы адлічэннем з БДУ, а то і турэмным зняволеннем, калі Сяргей не раскажа на відэакамеру тое, што мы ўбачылі ў гэтым фільме. Ён не пагадзіўся, і яму далі некалькі хвілін падумаць. У камеры з 8 чалавек 6 былі старэйшыя за яго. Ён раіўся, як зрабіць. Мы адзінагалосна падтрымалі яго, сказаўшы, што ніхто не асудзіць, калі ён выканае патрабаванне супрацоўнікаў КДБ. Яшчэ аднаго студэнта БДУ выклікалі з такім жа намерам, але ў гэтым фільме яго не паказалі.

З павагай,
Аляксандр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?