У Баранавічах раніцай 3 лютага ў КДБ дапыталі Мікалая Чарнавуса, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты навыбарах-2010 Рыгора Кастусёва.
Як паведаміў БелаПАН Чарнавус, 2 лютага яму была ўручана позва. З яе вынікала, што ён павінен з’явіцца ў КДБ для тлумачэнняў у сувязі з праверкай.
«Я прабыў там ледзь больш гадзіны. У прыватнасці, мяне пыталі, ці быў я на плошчы 19 снежня ў Мінску, ці заклікаў да ўдзелу ў гэтай акцыі. Я адказаў, што на плошчы не быў і паехаць у гэты дзень у Мінск нікога не агітаваў», — сказаў Чарнавус.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0