Служба крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor`s панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з «В+» да «B» з негатыўным прагнозам. Сітуацыя па абавязацельствах у нацыянальнай валюце таксама пагоршылася — да «В+».
Кароткатэрміновыя рэйтынгі пацверджаныя на ўзроўні «В».
Прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах — «негатыўны»,гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.
«Рэйтынгавыя дзеянні адлюстроўваюць ўразлівасць краіны перад неспрыяльнымі тэндэнцыямі на вонкавым фінансавым рынку ў сувязі з пагаршэннем стану даступных рэзерваў», — адзначаюць у S&P.
Рэйтынг чаканага ўзроўня вяртанне доўгу пасля дэфолту застаўся на ўзроўні «4», што адлюстроўвае чаканні 30-50% вяртання.
0
0
0
0
0
0