Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступіў з відэазваротам да сусветнай супольнасці. Для гэтага БРСМ выкарыстаў папулярны відэахостынг YouTube.

«На працягу апошніх чатырох месяцаў наша краіна стала аб’ектам беспрэцэдэнтнай па сваёй хлуслівасці кампаніі», — так пачынаецца зварот. Далей у тым жа духу. Маладыя людзі чытаюць тэкст з паперак, апусціўшы вочы і збіваючыся. Асуджаюць Плошчу і ўсхваляюць палітыку кіраўніка Беларусі.

Цікава, што зварот мае і персанальную скіраванасць шэрагу сусветных палітыкаў. На думку прадстаўнікоў БРСМ, іх ролік проста абавязаныя паглядзець Барак Абама, Дзмітрый Мядзведзеў, Кэтрын Эштан і ўвесь Еўрапейскі парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?