Яе затрымалі разам з аператарам незалежнага тэлеканала «Белсат».

27 мая ў пятніцу жонка гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута Аксана накіроўвалася ў суд, каб напісаць заяву на спатканне з мужам, а таксама, каб аднесці яму перадачу. Разам з ёй быў адзін за аператараў незалежнага тэлеканала «Белсат» і журналіст Ян Роман. Каля СІЗА гродзенскай турмы іх затрымалі міліцыянты і адвезлі ў абласную пракуратуру.

«Нас дзве гадзіны пратрымалі ў фае будынка аблпракуратуры. Потым у нас узялі тлумачэнні і адпусцілі», — расказала «НН» Аксана Пачобут. Па яе словах, прычыну затрымання ім патлумачылі тым, што аператар «Белсату» здымаў рэжымны будынак.

Нагадаем, што Андрэй Пачобут з’яўляецца карэспандэнтам польскай «Газэты выборчай». Яго вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ: 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да прэзідэнта. Па першым з іх прадугледжана пакаранне да 2 гадоў зняволення, па другім — ад 2 да 4 гадоў. Пачобута ўтрымліваюць у следчым ізалятары гродзенскай турмы.

Справу журналіста будзе разглядаць суддзя Справу гродзенскага журналіста будзе разглядаць Віталь Ляцко. Дата суда пакуль не прызначаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?