Фота Андрэя Лянкевіча
Аляксандар Мілінкевіч выступіў зь нечаканай ідэяй: 17 лютага пасьля ўрачыстай цырымоніі рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты ён гатовы сустрэцца з патэнцыйнымі выбарцамі перад Палацам Рэспублікі. Цырымонія распачынаецца а 12.00.
З 18 лютага лідэр Дэмакратычных сілаў адновіць паездкі па рэгіёнах, у гэты дзень ён наведае Бабруйск, Магілёў, Горкі;
19 — Жлобін, Сьветлагорск, Гомель;
20 — Рэчыцу, Мазыр, Калінкавічы;
23 — Лепель;
24 — Воршу;
25 — Віцебск, Наваполацак, Полацак;
26 — Маладэчна, Вялейку, увечары пройдзе сустрэча з выбарцамі ў Менску.
Дарэчы, у сталіцы кандыдат Мілінкевіч сустрэнецца з народам яшчэ некалькі разоў: 1, 2, 8, 12, 17, 18 сакавіка. Найбуйнейшая сустрэча заплянаваная на 2 сакавіка. Яна мае адбыцца а 18-й на плошчы Свабоды.
3 сакавіка Аляксандар Мілінкевіч наведае Ліду;
4 — Горадню, Ваўкавыск і Слонім;
5 — Баранавічы і Салігорск;
9 — Бярозу;
10 — Кобрынь;
11 — Берасьце, Драгічын і Пінск;
15 — Жодзіна;
16 — Барысаў.
У праграме візытаў магчымыя зьмены.