Расійская кампанія «Інтэр РАО» поўнасцю спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь, калі чарговы плацеж не паступіць да канца дня 27 чэрвеня.
Як паведамляе РІА Новости, 24 чэрвеня кіраўнік кампаніі Барыс Кавальчук заявіў журналістам: «Калі грошай не будзе да канца панядзелка, пацвярджаем, што гатовы цалкам адключыць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь».
Нагадаем, 23 чэрвеня падчас візіту ў
«На гэтым тыдні адбыліся кансультацыі міністраў энергетыкі, і дамовіліся да наступнага аўторка, што ўсе разлікі будуць выкананыя. І, думаю, няма аб’ектыўных прычын трывожыцца, што дамоўленасць не будзе здзейснена. Яна будзе выканана», — сказаў Мясніковіч.
Паводле яго слоў, «у прынцыпе, у Беларусі дастаткова магутнасцяў, каб забяспечыць унутраны рынак электраэнергіяй поўнасцю, нават з лішкам». Аднак, прызнаў прэм’ер,
некаторыя энергетычныя магутнасці ў Беларусі «не вельмі эфектыўныя».
***
9 чэрвеня кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у сувязі з завінавачанасцю (1,5 млрд. расійскіх рублёў), што ўзнікла
13 чэрвеня расійская кампанія поўнасцю аднавіла аб’ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь, а 15 чэрвеня канцэрн «Белэнэрга» ажыццявіў першы транш у межах пагашэння доўгу перад «Інтэр РАО ЕЭС».
17 чэрвеня кіраўнік кампаніі Кавальчук у кулуарах Пецярбургскага эканамічнага форуму заявіў: у выпадку пратэрмінавання плацяжоў пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь могуць поўнасцю спыніцца. Ён нагадаў, што «Інтэр РАО» некалькі разоў пераносіла тэрміны пагашэння завінавачанасці за пастаўленую ў Беларусь электраэнергію.
«Ужо паступілі грашовыя сродкі, прыкладна 600 млн. рублёў (прыблізна 21 млн. долараў. — БелаПАН.), гэта значыць была пагашана завінавачанасць за сакавік. Засталося 600 млн. рублёў за красавік, і падыходзіць запазычанасць за май. У нашым пратаколе кожны неплацеж дапускае магчымасць поўнасцю адключыць пастаўкі электраэнергіі. У нас ёсць і штрафы, і пеня. Усе санкцыі прадугледжаны, але мы паказваем верх канструктывізму і гаворым пакуль пра асноўную суму доўгу», — адзначыў Кавальчук.
21 чэрвеня «Інтэр РАО» папярэдзіла, што з
Праз некалькі гадзін ён жа паведаміў: «Толькі што прайшлі перамовы, кансультацыі з нашымі беларускімі партнёрамі. Прынята рашэнне да панядзелка (27 чэрвеня) адтэрмінаваць адключэнне паставак электраэнергіі ў Беларусь».