«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ганарова клянуся быць адданым свайму народу…» — такімі словамі распачынаюць сваю прысягужаўнеры (ці жаўнеркі?) кантрактніцы ў беларускім войску. На сёння ва Ўзброеных Сілах Беларусі служыць больш за 4 тысячы жанчын. Больш за 400 з іх — афіцэры. Гендарныя стэрэатыпы ў Беларусі пачалі змяняцца і ў вайсковай сферы.
Для прысягі ў прызначаны час шыхтуецца ўвесь склад вайсковай часткі.
Кандыдаткі на званне жаўнера беларускага войска.
На страявы плац выносіцца штандар вайсковай часткі.
Прысяга зачытваецца са зброяй у руках.
Прымае прысягу афіцэр Узброеных Сіл.
Тэкст прысягі - на дзвюх мовах.
«Ганарова клянуся быць адданым свайму народу...»
Прысяга для жанчын-кантрактніц нічым не адрозніваецца ад салдат тэрміновай службы.
Штандар вайсковай часткі.
Нампаліт вайсковай часткі робіць калектыўнае фота.
Жаўнер беларускага войска.
Зброю гэтыя рукі трымаць умеюць.
Здымкі: ліпень 2010 г., в/ч 19293, Барысаў.
Зазвычай
Рытуал прысягі таксама не адрозніваецца ад салдат тэрміновай службы — у прызначаны час на страявым плацу вайсковай часткі шыхтуецца яе асабовы склад, выносіцца дзяржаўны сцяг і штандар часткі, форма вайсковай вопраткі прызначаецца камандзірам часткі. Будучыя жанчыны — абаронцы Айчыны — перад шэрагамі вайскоўцаў зачытваюць тэкст прысягі.
«Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь (прозвішча, імя, імя
Клянуся годна выконваць вайсковы доўг, мужна і самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстутыцыйны лад Рэспублікі Беларусь".
У беларускае войска ідуць тыя жанчыны, якія могуць канвертаваць сваю грамадзянскую спецыялізацыю на «вайсковыя рэйкі». Часцей гэта медыкі, юрысты, псіхолагі, журналісты (для іх у вайсковых частках ёсць сфера інфармацыйна-ідэалагічнай працы). У войскі сувязі прымаюць выпускніц Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі. Тыя, хто мае дыплом аб вышэйшай адукацыі, пасля афармлення дакументаў і здачы іспытаў атрымліваюць афіцэрскія пагоны.
Нямала выпадкаў, калі дзяўчаты ідуць у войска дзеля заробку. Сярэдні заробак радавога