19 кастрычніка «НН» пісала пра праблемы з водазабеспячэннем у Фаніпалі.

Цяпер сітуацыю пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Леанід Заяц. Ён прызнаў, што на працягу 2011 года агракамбінат істотна павялічыў аб’ёмы вытворчасці прадукцыі. Узрасла нагрузка на забойны цэх, у сувязі з гэтым працу ў ім арганізавалі дзве змены. Гэта ў сваю чаргу выклікала павышаны расход вады ў параўнанні з узроўнем 2010 года. Кіраўнік агракамбіната кажа, што прадпрыемства ўпершыню за 30-гадовую дзейнасць сутыкнулася з перабоямі вады. Гендырэктар тлумачыць, што вытворчы цыкл прадпрыемства звязаны з працай з птушкай, таму патрабуе захавання пэўных тэхналогій, і яго ў раптоўна спыніць нельга. Спыненне, ці нават змяншэнне падачы вады можа загубіць прадукцыю і ў цэлым вытворчасць. А гэта каля 2,2 млн. галоў птушкі.

Леанід Заяц пацвердзіў, што ў дадзены момант агракамбінат ажыццяўляе бурэнне ўласнай свідравіны, якая на 60% дазволіць забяспечыць уласныя вытворчыя патрэбы. Запрацаваць новая свідравіна павінна 20 лістапада 2011 года.

Звяртаючыся да жыхароў, генеральны дырэктар папрасіў іх з разуменнем і цярпеннем паставіцца да сітуацыі. Па яго словах, асноўныя працы па забоі птушкі вырашана перанесці на працоўныя дні для таго, каб жыхары г. Фаніпаля ў выхадныя маглі карыстацца водазабеспячэннем ў поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?