Пятро Пракаповіч быў аўтарам ідэі стымуляцыі эканамічнага росту праз інвестыцыі ў будаўніцтва.
Асабліва Пракаповічу спадабаўся зменшаны макет палаца ў экспазіцыі музея.
Запіс Пракаповіча ў Кнізе ганаровых гасцей
Дарэчы, дзякуючы гэтаму запісу можна параўнаць аўтограф Пятра Пятровіча тут і на купюры 100 тысяч рублёў. Адзін у адзін!
Карэспандэнт «Еўрарадыё» прыехаў паглядзець палац Сапегаў у Ружанах, які цяпер аднаўляецца, і са здзіўленнем даведаўся ад супрацоўніцы, што за паўгадзіны да яго тут быў…
«Мэты прыезду Пятра Пятровіча мы не ведаем, — працягвае супрацоўніца музея. — Ён планаваў прыехаць, калі яшчэ быў ва ўладзе. Мусіць, не атрымлівалася — вось цяпер і прыехаў».
Перад ад’ездам з Ружан Пятро Пракаповіч купіў у музеі некалькі магнітаў з выявай палаца Сапегаў і герба гэтага роду. А на развітанне ў Кнізе ганаровых гасцей пакінуў запіс на цэлую старонку.
Нагадаем, Мікалай Бурнас — піцерскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі. У чэрвені гэтага года ён адкрыў пад Пружанамі агратурыстычны комплекс «Белавежтур» — восем дамкоў для