У новым рамане Мішэля Уэльбэка «Карта і тэрыторыя» — змрочнае сёння Заходняй Еўропы і яе радасная будучыня.
Джэд Марцін нудны і нецікавы, як нудныя і нецікавыя ўсе галоўныя героі раманаў Мішэля Уэльбэка. Нават комік Даніэль з папярэдняй кнігі Уэльбэка «Магчымасць выспы» быў нудны і змрочны. Але Джэд — мастак, прычым даволі паспяховы. Людзі гэтай прафесіі могуць дзейнічаць у адзіночку, не выходзячы з сваёй
Стыль, у якім працуе Джэд, можна ахарактарызаваць як «карпаратыўны сацрэалізм».
Сярод герояў яго шэдэўраў (кожная карціна каштуе некалькі мільёнаў еўра) людзі як вядомыя — «Біл Гейтс і Стыў Джобс гутараць пра будучыню інфарматыкі», «Дэміен Херст і Джэф Кунс, што падзялілі
Аснова сюжэту кнігі — гэта жыццё Джэда і яго дарога да поспеху.Дасягнуўшы вядомасці і зарабіўшы кучу грошай, мастак пераехаў у бабулін дом у французскай глыбінцы, выкупіў навакольныя землі, абнёс іх плотам, пусціў па агароджы ток і зажыў у высакароднай адзіноце. Аднаму, можа, і не вельмі добра, але ўсё лепш, чым у асяроддзі іншых людзей.
Суайчыннікі цэняць Мішэля Уэльбэка за тое, што ён вярнуў змучанаму эксперыментамі ХХ стагоддзя французскаму раману яго спрадвечную веліч.
Веліч, якую ў XIX стагоддзі кавалі Стэндаль, Гюго і Флабэр і ад якога ганарліва адмовіліся рэфарматары з плыні «новага рамана». Уэльбэк заўсёды расказвае сапраўдную гісторыю, Гісторыю з вялікай літары, у яго заўсёды ёсць герой, хоць і маркотны, але з вялікай літары — Герой, нудны да млосці, але які ўсё роўна выклікае спачуванне і жаданне суперажываць. Нарэшце, ёсць завязка, кульмінацыя і развязка. Але пры гэтым сюжэт і гісторыя — гэта далёка не ўсё. Фон, на якім разгортваюцца падзеі, не менш важны. Уэльбэк спецыялізуецца на дэталях.
Дзесяткі старонак прысвечаныя побыту: крамам, прадуктам, маркам вінаў, даведнікам, дарогам, тонкасцям рынку сучаснага мастацтва і ўнутранаму жыццю французскай паліцыі, будням авіякампаній, гісторыі гарадоў.
Частку апісанняў Уэльбэк, дарэчы, бессаромна сцягнуў з французскай Вікіпедыі — выбухнуў лакальны скандал, хутчэй за ўсё пралічаны загадзя (як і дурная гісторыя са знікненнем
Зрэшты, кніга не пра героя, не пра дэталі побыту, а пра сучасную Еўропу.
Амаль ідэальны свет, з добрымі дарогамі і зручнымі супермаркетамі. У гэтым свеце бацьку і сыну прасцей размаўляць пра працу, чым пра свае адносіны.
Тут сяброў амаль не засталося, таму што ў сяброўства ўжо ніхто не верыць. Усё прадумана і прадпісана, а адзіная прыватная прастора, што засталася людзям, — гэта іх дом і іх машына, але ўрад
Гэты свет у відавочным крызісе. У Уэльбэка Еўропа, ці, пэўна, Францыя, у самым канцы рамана знаходзіць выйсце: эканоміка канцэнтруецца на абслугоўванні турыстаў, сельскай гаспадарцы і традыцыйных рамёствах, у выніку чаго шчасна абмінае ўсе крызісы. У