У навагоднім спектакли, які наведае Лукашэнка, возьмуць удзел прыкладна паўтары тысячы дзяцей, паведаміла 7 снежня журналістам начальнік аддзела ідэалагічнай і выхаваўчай працы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея Вялікая.
Паказ пачнецца 27 снежня ў 12.00 у Палацы Рэспублікі. Для ўдзелу ў ім прыедуць прыблізна 500 іншагародніх дзяцей, якія правядуць у Мінску некалькі дзён. За сродкі сталічнага бюджэту будзе арганізавана пражыванне і харчаванне дзяцей. Вялікая падкрэсліла, што для іх апрача навагодняга паказу, арганізуюць дадатковую забаўляльную праграму.
28 снежня ў 13.00 у Белдзяржцырку пачнецца навагодні паказ з удзелам кіраўніцтва Мінгарвыканкама для 1,5 тыс. дзяцей. Вялікая зазначыла, што возьмуць удзел у свяце сіроты, інваліды, дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, сем’яў ваеннаслужачых, пацярпелыя ад наступстваў аварыі на ЧАЭС і іншыя.
Кіраўнікі горада таксама наведаюць дзіцячыя дамы,
Каментары