Пакуль славуты джазмэн Ігар Бутман на з’ездзе «Адзінай Расіі» кажа, што слухае «толькі джаз і Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна», у інтэрнэце і ў маскоўскіх клубах існуе і супрацьлеглы пласт культуры — сучасная музыка пратэсту.
Напярэдадні выбараў у Расіі абсалютным хітом расійскай апазіцыі ды проста неабыякавых да палітыкі людзей стала песня «Наш дурдом голосует за Путіна». Яе спявае гурт з двухсэнсоўнай назвай «Рабфак». Яны ўжо раней мелі папулярнасць у інтэрнэце, дзякуючы «Новай песне про Сталіна» і «Песне про міліцію».
Выступ «Рабфака» на мітынгу ў Маскве 10 снежня.
Лідар «Рабфака» Аляксандр Сямёнаў знайшоў выдатную для палітычнай сатыры нішу — балансуючы на мяжы шансона і панка, ён спявае пра самыя злабадзённыя рэчы.Песня пра дурдом, які будзе Пуціну рад, пашыраецца па сацыяльных сетках з хуткасцю віруса грыпу.
Спрабавалі наноў кананізаваць Сталіна — атрымайце песню, зробленую пад гімн люмпенізаваных пралетарыяў, якіх Гаспадар мусіць выратаваць ад Кашпіроўскага і таджыкаў ды вярнуць раённы савет.З песняй пра Пуціна «Рабфак» трапляе ў кропку — пародыя «стрэліла» якраз пад выбары. У ёй не спяваецца пра жулікаў і вароў, аднак ствараецца вобраз тыповага прадстаўніка пуцінскага электарату, які жыве ў дурдоме і падтрымлівае разам з санітарамі свайго кандыдата.
На думку папулярнага расійскага блогера Аляксея Навальнага, «Дурдом» — найлепшая песня пра «Адзіную Расію»
Гурт «Барто» яшчэ нядаўна судзілі за экстрэмізм. За песню пра «машыны мянтоў», з якімі трэбаТую песню выконвалі на мітынгу супраць знішчэння Хімкінскага лесу. Такім чынам сацыяльна вострыя электрапанкі «Барто» сталі ў адзін шэраг з такімі пратэстнымі музыкамі сучаснай Расіі, як «ДДТ» і Noize MC. «Мышто-небудзь зрабіць.
Раптоўнае вяртанне «Центра»
, а таксама альбом «Мне хорошо», дзе паводле адных толькі назвах песняў становіцца зразумела, у чый гарод будзе запушчаны камень класічнай расейскай электронікі: «Госбульдозер».Васіль Шумаў, лідар вядомага ад
80-х электроннага гурту «Цэнтр», спецыяльна да выбараў стварыў трэк «Все оні одінаковые — жулікі і воры»
Зараз Шумаў рыхтуе канцэрт у падтрымку арыштаваных падчас маскоўскіх пратэстаў, а таксама стварае падборку тэстаў «на псіхічнае здароўе» для тых, каму нядобра ў сённяшняй расейскай палітычнай сітуацыі.