Першы
«У нас была б катастрофа, калапс, сітуацыя яшчэ горшая, чым у мінулым годзе. Калі б не было падпісана пагадненне аб продажы „Белтрансгазу“ ў пакеце, то цана на газ для Беларусі перавышала б $ 300 за тысячу кубічных метраў. Таму гэта былі абсалютна правільныя дзеянні», — сказаў Уладзімір Сямашка.
Цяпер Беларусь атрымлівае ад Расіі газ па цане $166 за тысячу кубоў. Для параўнання: Літва плаціць па стаўцы $356 за тысячу кубічных метраў, Польшча — па $480, Украіна — $416. Пры гэтым сярэдні заробак у Польшчы складае 1200 даляраў, а ў Беларусі — 350.