У Кобрыне (Брэсцкая вобласць) на мясцовым стадыёне, дзе сёння праходзіць матч паміж футбольнымі клубамі «Бяроза — 2010» і «Гарадзея» адбылася масавая бойка футбольных заўзятараў.

У 16.10, на 10-й хвіліне матчу фанаты каманды «Бяроза-2010» з крыкамі «Антыфа!» прайшлі па бегавой дарожцы поля міма трыбуны заўзятараў каманды саперніка. Яны былі атакаваныя фанатамі з Кобрына.

Бойка, якая адбывалася на бегавой дарожцы стадыёна прама насупраць варот, доўжылася некалькі хвілін. У пабоішчы ўдзельнічалі каля паўсотні чалавек.

Суддзя вымушаны быў спыніць матч. Дзве-тры хвіліны спатрэбілася супрацоўнікам міліцыі, каб разбараніць удзельнікаў бойкі. У некаторых заўзятараў у кроў разбітыя твары. У затрыманні ўдзельнічалі ад 20 да 30 міліцыянераў.

Адразу пасля затрымання фанатаў гульня аднавілася (2:1). Калі на першы тайм на ўваходзе на стадыён у заўзятараў правяралі толькі сумкі, то пасля інцыдэнту ўсіх, хто ішоў на матч, старанна, з ног да галавы, абшуквае міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?