Выпадак здарыўся ў панядзелак вечарам (21:26) у Віцебску на вуліцы Горкага. Дзяўчынка звалілася на казырок (брыль) шматкватэрнага дома.

Брыгада хуткай дапамогі, што прыбыла на месца здарэння, самастойна дастаць дзяўчынку не змагла, таму спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС.

Пасля прыбыцця ратавальнікаў было ўстаноўлена, што дзяўчынка (2000 г.н.) вывалілася з акна лесвічнай клеткі сёмага паверху. Супарцоўнікі МНС знялі дзяўчынку і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Са слова дактароў, у дзяўчынкі чэрапна-мазгавая траўма, адкрыты пералом абедзвюх галёнак. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?