Беларусі ўдаецца забяспечваць стабільны штомесячны прырост экспарту тавараў, заявіў 7 чэрвеня на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Так, калі ў студзені на знешнія рынкі было пастаўлена прадукцыі на 3,4 млрд. долараў ЗША, то ўжо ў красавіку экспарт дасягнуў 4,4 млрд. долараў.

У выніку апярэджання росту экспарту над тэмпамі росту імпарту станоўчае сальда ў гандлі таварамі склала 1 млрд. долараў.

Таксама, паводле яго слоў, дасягнуты высокія, апярэджваючыя рост імпарту (101%), тэмпы росту экспарту тавараў і паслуг — 137,4%. У студзені-красавіку 2012 года станоўчае сальда ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі склала 1,9 млрд. долараў ЗША, што на 0,4 млрд. долараў вышэй за ўстаноўлены на 2012 год паказчык прагнозу (1,5 млрд. долараў).

«У параўнанні са студзенем-красавіком мінулага года сальда палепшылася на 4,7 млрд. долараў за кошт станоўчага балансу ў гандлі таварамі», — падкрэсліў Савіных.

Прэс-сакратар паведаміў, што ў межах працы па дыверсіфікацыі экспарту ажыццёўлены пастаўкі ў 12 новых краін: Бахрэйн, Конга, Дамініканская Рэспубліка, Гаяна, Кенія, Лаоская НДР, Ліберыя, Мальта, Мазамбік, Парагвай, Сейшэлы, Тога. Сумарны аб’ём паставак склаў 15,4 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?