У дакуменце, падпісаным Уладзімірам Барадачом, агучваюцца 12 аргументаў за байкот будучых выбараў, якія называюцца «спектаклем» і «нелегітымным запаўненнем стаўленнікамі кіроўнага рэжыму «койка-месцаў у Палаце №6».

«Мы стаім перад лёсавызначальным выбарам: удзельнічаць у чарговым фарсе рэжыму ці супрацьстаяць беззаконню. Мы заклікаем грамадзян Беларусі аб’яднацца паміж сабой з дапамогай байкоту псеўдавыбараў. Мы заклікаем грамадзян да такога аб’яднання, каб у будучыні атрымаць перамогу над дыктатурай... Не дапамагайце рэжыму і яго слугам ствараць бачнасць законных парламенцкіх выбараў у нашай краіне!

Без змены выбарчага заканадаўства, без празрыстых, роўных, сумленных выбараў з празрыстым кантролем за падлікам галасоў гэта абсалютна немагчыма.
А на апошняе рэжым не пойдзе ніколі, бо гэта будзе азначаць яго палітычную смерць», — гаворыцца ў звароце, падпісаным Уладзімірам Барадачом.

***

Пасяджэнні аргкамітэта Рады нацыянальнага адраджэння Беларусі прайшлі ў красавіку-маі ў Расіі, Украіне, Польшчы і Літве. У іх бралі ўдзел 28 беларускіх эмігрантаў (былыя супрацоўнікі сілавых структур Беларусі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый) і некалькі дзясяткаў актывістаў апазіцыі, якія пражываюць у Беларусі. Аргкамітэт ачольвае былы камандзір 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння палкоўнік Уладзімір Барадач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?