Беларускія ВНУ у новым навучальным годзе прымуць на першы курс 91,6 тыс. студэнтаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

Гэта на 14 тыс. меней, чым у мінулым годзе.

Паводле словаў Маскевіча, на дзённую форму навучання будзе прынята 51,7 тыс. студэнтаў, што на 5,4 тыс. менш, чым у мінулым годзе, на завочную форму навучання будзе прынята каля 39 тыс. чалавек, што на 8,7 тыс. менш, чым у мінулым годзе.

Міністр паведаміў, што «скарачэнне прыёму ў ВНУ будзе за кошт бюджэтных месцаў».

«Будзе скарочаны прыём на юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці», — удакладніў ён. Аднак, па словах Маскевіча, будзе «павялічаны набор на тэхнічныя, тэхналагічныя, архітэктурныя спецыяльнасці, на прыродазнаўчыя навукі, на IT-спецыянасці, на нанатэхналогіі».

У гэтым годзе набор будуць весці 54 ВНУ, 45 з якіх — дзяржаўнай формы ўласнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?