Рэйсы Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» па напрамку Мінск — Ізмір (Турцыя) — Мінск выконваюцца з затрымкай, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю авіякампаніі Вольга Герасенка.

Першы збой у раскладзе здарыўся ўчора з-за тэхнічнай няспраўнасці самалёта. «Прылёт рэйсу з Ізміра ў Мінск затрыманы па тэхнічнай прычыне, — сказала прадстаўнік «Белавія». — У ходзе падрыхтоўкі да вылету пілоты Ту-154выявілі няспраўнасць, якая не магла быць ліквідаваная ўласнымі сіламі экіпажу. Кіраўніцтвам авіякампаніі было прынята рашэнне аб накіраванні запаснога самалёта з тэхнічнымі спецыялістамі «Белавія».

Пасажыры затрыманага рэйса дастаўлены ў Мінск запасным паветраным суднам з затрымкай у 11 гадзін.
«Самалёт з 155 пасажырамі прызямліўся сёння ў 5.35 раніцы, — адзначыла Вольга Герасенка. — Няспраўнасці былі ліквідаваныя ў аэрапорце Ізміра. Паветранае судна сёння раніцай у 8.26 таксама вярнулася ў Мінск».

У сувязі з затрымкай сёння рэйсы «Белавія» па гэтаму напрамку таксама затрымліваюцца.

Так, вылет самалёта з Мінска ў Ізмір сёння перанесены з 5.30 на 11.00, адпаведна і пасажыры з Ізміра ў Мінск прыбудуць таксама з затрымкай — у 16.30 замест 11.30.
Усім пасажырам затрыманых рэйсаў прадастаўляецца харчаванне.

Авіякампанія выбачаецца перад пасажырамі і тымі, хто іх сустракае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?