У сувязі з правядзеннем 3 ліпеня парада тэхнікі, прысвечанага святкаванню Дня Незалежнасці, з 5 гадзін раніцы 3 ліпеня будзе часткова абмежаваны рух транспарту па маршруце накіравання ваеннай тэхнікі да месца правядзення парада: в/г Уручча — вул. Заснавальнікаў — вул. Старынаўская — пр. Незалежнасці — вул. Сурганава — вул. Куйбышава — вул. М.Багдановіча — пр. Машэрава.

Акрамя таго, паводле інфармацыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, з 10 гадзін будзе часткова абмежаваны рух па маршруце вяртання механізаванай калоны: пр. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — пр. Пераможцаў — вул. Арлоўская — пл. Бангалор — вул. Сурганава — пр. Незалежнасці — вул. Старынаўская — в/г Уручча. Таксама на час правядзення парада будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па пр. Пераможцаў (ад вул. Мельнікайтэ да вул. Арлоўская).

З 18 да 24 гадзін будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па пр. Машэрава (ад вул. Даўмана да пр. Пераможцаў) і па пр. Пераможцаў (ад вул. Мельнікайтэ да вул. Гвардзейская) у абодвух напрамках.

Як паведамляе ДП «Мінсктранс», 3 ліпеня ў сувязі з правядзеннем парада з 8 да 14 гадзін, а таксама ў сувязі з правядзеннем гала-канцэрта і святочнага салюту па пр. Машэрава ў перыяд пасля 20 гадзін будуць змененыя трасы аўтобусных маршрутаў:

— № № 1, 69 з накіраваннем па пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, вул. Ціміразева, вул. Сапёраў, пр. Пераможаў у прамым і зваротным напрамках;

— № 73 з накіраваннем па пр. Пераможцаў, вул. Сапёраў, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, вул. Ціміразева, вул. Сапёраў, пр. Пераможцаў у зваротным напрамку;

— № 91 з накіраваннем па пр. Пераможцаў, вул. Сапёраў, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым і зваротым напрамках;

— № 163 з накіраваннем па вул. Прытыцкага, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку і па пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, вул. Кальварыйскай, вул. Прытыцкага ў зваротным напрамку;

— № № 29, 44, 136 з накіраваннем па вул. Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вул. В.Харужай у прамым і зваротным напрамках.

Да 2 гадзін ночы будзе працягнута праца наступных маршрутаў камунальнага пасажырскага транспарту:

— аўтобусных № № 1, 9Д, 18, 29, 32с, 35с, 42, 44, 52, 57, 73, 91, 95, 99, 100, 112с, 121, 145с, 159, 926;

— тралейбусных № № 1, 20, 27, 48, 53, 60, 62;

— трамвайных № № 1, 3.

Праца метрапалітэна будзе арганізавана таксама да 2 гадзін (апошнія прыбыцці на канцавыя станцыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?