Жорсткае забойства 58-гадовага жыхара Гродна ўдалося раскрыць па гарачых слядах аператыўнікам крымінальнага вышуку Кастрычніцкага райаддзела міліцыі пры падтрымцы калег з УУС Гродзенскага аблвыканкама. Злачынства было ўчынена некалькі дзён таму.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС, сляды крыві ў пярэднім пакоі праз прыадчыненыя дзверы выпадкова ўбачыла суседка забітага і тут жа выклікала міліцыю. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў знайшлі труп гаспадара дома ў скрынцы пад лесвіцай, куды яго схаваў злачынец, каб хоць неяк замесці сляды.

Паводле слоў начальніка крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС Гродна Вячаслава Дземідовіча, атрыманыя шматлікія цялесныя пашкоджанні падчас пагрузкі ў скрынку да таго часу не мелі значэння — мужчына быў мёртвы. Да гэтага яго душылі шнурам для бялізны і некалькі разоў білі асколкам бутэлькі па розных частках цела. Акрамя таго, мужчыне была нанесена серыя ўдараў відэльцам у кадык, што не пакінула шансаў да ратавання.

Папярэдне ўстаноўлена, што мужчыну пазбавіў жыцця раней не знаёмы яму малады чалавек, які разам з сяброўкай хацеў арандаваць у яго пакой. І злачынец, і ахвяра любілі спіртное, з прычыны чаго вырашылі адзначыць здзелку. Менавіта ў момант святкавання і ўзнікла сварка. У міліцыі адзначаюць, што магчымай прычынай агрэсіі падазронага з’явілася тое, што ён у мінулым быў неаднаразова судзімы за крадзяжы, рабаванне і хуліганства.

Сваё дачыненне да забойства затрыманы падазроны пакуль адмаўляе.

Справа распачата на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?