пішуць «Известия».

Пра гэта выданню расказалі двое парламентарыяў-адзінаросаў — Уладзімір Бурматаў і Ілля Кастуноў. Як сцвярджаюць заканадаўцы, многія СМІ, якія «фінансуюцца з-за мяжы, умешваюцца ў палітыку і выконваюць функцыі рупара замежнай прапаганды».

Кастуноў сцвярджае, што восеньская сесія паседжанняў Дзярждумы пачнецца з абмеркавання пытання пра выкарыстанне нормаў «замежнага агента» для сродкаў масавай інфармацыі.

«Ёсць прыклады фінансава-аўдытарскай справаздачнасці адкрытых акцыянерных таварыстваў, можна пайсці гэтым шляхам. СМІ называюць сябе чацвёртай уладай, некамерцыйныя арганізацыі сябе так не называюць, таму грамадства мае права ведаць, хто фінансуе асобных прадстаўнікоў гэтай чацвёртай улады і які іх суверэнітэт, — лічыць дэпутат. — Я думаю, гісторыя з „замежнымі агентамі“ яшчэ не скончаная. Многія СМІ атрымліваюць фінансавую дапамогу з-за мяжы і ўяўляюць сабой рупар замежнай дзяржавы. І ў той жа час яны робяць выгляд, што самі зарабляюць грошы. Для закона аб СМІ трэба асобна прапісаць паняцце „замежных агентаў“, толькі больш старанна прадуманы, чым закон аб некамерцыйных арганізацыях».

Бурматаў, у сваю чаргу, не хоча абагульняць усе СМІ, што фінансуюцца замежнікамі.

«Калі яны атрымліваюць дапамогу ў памеры 10% ад свайго бюджэту, неабавязкова запісваць іх у замежныя агенты. Але калі гэтая дапамога перавышае 50%, гэта значыць, што замежныя мецэнаты ўжо фактычна будуць кантраляваць рэдакцыйную палітыку выдання».

Прынятая раней Дзярждумай Расіі новая рэдакцыя закона аб некамерцыйных арганізацыях выклікала шырокіх пратэст праваабарончых і іншых грамадскіх арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?