Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзяўчынка прыехала ў госці з Масквы. Вечарам 27 ліпеня з сястрой вярталася пасля адпачынку на Нёмане і каля моста праз раку стала перабягаць дарогу.

Кіроўца аднаго аўтамабіля паспеў адэкватна зрэагаваць на з’яўленне дзіцяці на праезнай частцы. А другі, які кіраваў «Опелем», няправільна выбраў дыстанцыю.
Каб пазбегнуць сутыкнення, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і практычна на абочыне збіў дзяўчынку. У цяжкім стане яна змешчана ў рэанімацыю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?