«Кожная былая б. з узростам імкнецца чытаць усім лекцыі пра мараль. Асабліва падчас замежных турнэ і гастроляў», — напісаў Рагозін у сваім мікраблогу Rogozin.

Мадонна перад сваім канцэртам у Маскве і ў час яго выступіла за вызваленне з-пад варты удзельніц панк-гурта Pussy Riot, якіх абвінавачванне папрасіла прысудзіць да трох гадоў пазбаўлення волі.

«Я б хацела сказаць некалькі словаў пра Pussy Riot. Я мару і малюся пра тое, што кожны чалавек ва ўсім свеце мае права, каб да яго ставіліся як да чалавека. Гэта не было пагрозай царкве і ўраду. Гэтыя тры дзяўчыны, Надзя, Каця і Маша, зрабілі нешта адважнае. Яны заплацілі за гэта. І я малюся за іх вызваленне», — сказала Мадонна падчас свайго выступу ў «Алімпійскім», пасля чаго раздзелася да ніжняй бялізны, прадэманстраваўшы надпіс Pussy Riot на спіне, надзела балаклаву накшталт тых, у якіх удзельніцы панк-гурта выступілі ў храме Хрыста Збаўцы, і выканала адзін з галоўных сваіх хітоў Like a Virgin.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0