Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты палаты прадстаўнікоў згодна з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў павінна скончыцца 23 жніўня.

Аднак ЦВК Беларусі папрасіла акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістраваць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла адначасова ў перадапошні магчымы дзень 22 жніўня. Там, дзе камісія не справіцца, магчыма, рэгістрацыя адбудзецца 23 жніўня.

Сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты вялікая колькасьць партыйцаў — 252 чалавекі, ці больш за 50% ад агульнай колькасьці тых, хто падаў дакументы на рэгістрацыю.

Жаданне пазмагацца за дэпутацкі мандат выказалі больш за 20 дзейных дэпутатаў і дэпутатаў мінулых скліканняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?