Праз два месяцы пасля адхілення ад пасады прэзідэнта Парагвая выбарчы суд краіны абвясціў, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у красавіку.
Парламент краіны прагаласаваў за адстаўку прэзідэнта Фернанда Луга. Да такога рашэння прывяло расследаванне зямельнай спрэчкі, у сутычках вакол якой загінулі 17 чалавек. Сам прэзідэнт заявіў, што не прызнае гэтага рашэння і лічыць яго антыканстытуцыйным.
Суседнія краіны асудзілі імпічмент. Ролю кіраўніка дзяржавы цяпер выконвае Федэрыка Франка. Ён абяцаў сысці ў адстаўку, як толькі новы прэзідэнт зойме сваё месца.
0
0
0
0
0
0