Поп-зорка Мадонна зноў заступілася за асуджаных на 2 гады зняволення ўдзельніц расійскага панк-гурту Pussy Riot.

Яна спыніла свой канцэрт у Францыі, у Ніцы, воклічам «Свабоду Pussy Riot!».
Спявачка сказала, што яе турбуе не толькі сітуацыя вакол асуджаных удзельніц расейскага панк-гурта, але і наогул стан спраў са свабодай у Расіі.

«Кожны чалавек мае права на тое, каб з ім абыходзіліся годна», — заявіла спявачка, якая раней апублікавала на сваім сайце заяву аб тым, што лічыць занадта жорсткім прысуд жанчынам з Pussy Riot.

З заявай у іх абарону Мадонна таксама выступіла падчас сваіх гастроляў у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?