Новыя станцыі мінскага метро — Міхалова, Грушаўка і Пятроўшчына — пачнуць перавозіць пасажыраў 7 лістапада.Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў на
Паводле яго меркавання, адкрыццё новых станцый першай лініі — «добры падарунак жыхарам Мінска, асабліва тым, хто жыве ў мікрараёнах Малінаўка, Паўднёвы Захад, Брылевічы». «Будаўнікі абяцаюць да гэтай даты здаць аб’ект, і мы атрымаем новы зручны хуткасны тып транспарту ў гэтым раёне», — сказаў ён.
Шкуратаў адзначыў, што метрапалітэн і транспартнікі Мінска гатовы да запуску новых станцый. Ідзе набор персаналу абслугоўвання і службаў.«Мы гатовы адкрыць гэтыя 5,3 км новых пуцей», — сказаў дырэктар.
Паводле яго слоў, у будаўніцтва метро ўкладзены значныя сродкі з бюджэту горада. Так, адзін кіламетр будаўніцтва пуцей каштуе прыкладна 300 млрд. рублёў. Закуплена сем саставаў цягнікоў. Адзін вагон такога цягніка каштуе 980 млн. рублёў.
«Гэта значныя сумы, якія горад інвеставаў у гэты праект», — адзначыў Шкуратаў.
7 лістапада будзе абноўлена маршрутная сетка наземнага транспарту для падвозу да станцый метро.
Перад адкрыццём будзе праведзена тэставанне ўсіх сістэм метрапалітэна, прагон цягнікоў і іншая падрыхтоўчая работа.