Чытач Мікола Жукоўскі звярнуў увагу, што на майках зборнай Беларусі па футболе прозвішчы гульцоў транслітараваныя з расейскай, а ў клубах — з беларускай.
Так і атрымліваецца, што за нацыянальную каманду гуляе Bordachov, а ў БАТЭ — Bardachou.І такіх выпадкаў даволі шмат. Растлумачыць сітуацыю мы папрасілі
«У гульцоў зборнай ёсць службовыя пашпарты. Яны імі карыстаюцца пры выездах за мяжой. Там імёны напісаныяпа-расейску . З іх бярэцца ўся афіцыйная дакументацыя. Перад кожным матчам у гульцоў правяраюць пашпарты, каб пераканацца, што гэта менавіта той чалавек. І калі ў пашпарце будзе напісана Ivanov, а на майцы Ivanou, то футбаліста могуць проста не дапусціць да гульні».
«НН»: Чаму тады ў БАТЭ ці «Фрайбурзе» на майках транслітэрацыя з беларускай?
АТ: Бо ў клубах футбалісты карыстаюцца не службовымі пашпартамі, а беларускімі. На майках жа ў клубах у іх напісана, як у нацыянальным пашпарце.
У жніўні журналістам паказалі службовы пашпарт Лукашэнкі, там транслітэрацыя зробленая таксама з расейскай.
Службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - дакумент, які пацвярджае грамадзянства і службовы статус грамадзян, права яго ўладальніка на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь і які сведчыць пра асобу ўладальніка ў мэтах выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь, а таксама знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь.
Службовыя пашпарты выдаюцца:
суддзям Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда;
службовым асобам (за выключэннем службовых асобаў, якім выдаюцца дыпламатычныя пашпарты) Адміністрацыі прэзідэнта, Савета Бяспекі, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Камітэта дзяржаўнага кантролю, сакратарыятаў савета рэспублікі і палаты прадстаўнікоў, апарату савета міністраў, сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага банка, Службы бяспекі прэзідэнта, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Следчага камітэта, міністэрстваў , дзяржаўных камітэтаў, нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі;
іншым асобам па ўзгадненні з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.