На пахаванні Быкава грала сурма Пузыні.
Уладзімір Пузыня ў «Беларускай хатцы».
успамінае сябра рэжысёр Валер Мазынскі. — Мучыўся Беларуссю. Клаўся і ўставаў з думкай, каб усё змянілася, павярнулася ў бок беларускага. А як быў неваяўнічы, рамантык — паліў гэтым найперш сябе.«Музыка, выкладчык, народны майстар… ні ў тым, ні ў гэтым ён не быў дасканалым прафесіяналам. Але ва ўсім разам — ён быў Пузыня. Пражыў жыццё сярод людзей са сваёй дудкай, —
Я з ім пазнаёміўся яшчэ ў
Зайшоў у рэдакцыю ЛіМа, раптам чую — дудка грае ў суседнім пакоі. А гэта Валодзя ў фатографа Крука сядзеў. Гэта цяпер мы прывыклі, а тады яшчэ гукі жалейкі разрывалі сэрца…
Ён пачынаў як музыка ў аркестры Жыновіча, аб’ездзіў увесь Саюз.Пасля ўзяўся адраджаць жалейку. Пузыня рабіў гэтыя дудкі і нёс іх у людзі. Хоць грошай з іх не меў. Былі майстры і апроч яго, але тыя больш на месцы сядзелі: прыйдуць да іх аматары, купяць інструмент. А
Валодзя жалейку папулярызаваў. Мо што і прадаваў, але болей дарыў.Цяпер тыя яго дудкі могуць быць вельмі дарагія.
Сённяшнія маладыя дудары ў яго вучыліся.
Пакуль ногі насілі — быў на ўсіх акцыях, мітынгах з сваімі вялікімі дудамі.Разам з сынам, Алесем, яны ігралі. Цяпер Алесь у ЗША, у Беларусі — дачка Вольга з унукамі.
Выкладаў ва Універсітэце культуры, але не быў ад прыроды выкладчыкам. Студэнты прыходзілі да яго ў майстэрню, глядзелі, вучыліся.
Далі яму пакой у інтэрнаце «Кулька», дык ён абсталяваў там «Беларускую хатку».Абшыў сцены дрэвам, аздобіў — колькі народу прыходзіла! У Пузыні было некалькі альбомаў з пажаданнямі наведнікаў — любіў іх пераглядаць. Жонка Ельцына была, амерыканцы, а колькі нашых! Ужо тая «Беларуская хатка» стала слаўнейшая за сам універсітэт. Валодзя ў той час расцвіў, быў шчаслівы. «Папрасілі» яго адтуль ужо ў
Ён перанёс «хатку» ў Ганалес — у жончын катэдж. Але Ганалес — гэта і ёсць лес.Я і то два гады там не паказаўся. Ён крыўдаваў… Валодзя аказаўся выкінуты з жыцця — дудзець так гучна, як ён умеў, ужо не дазвалялася...»
* * *
Уладзімір Пузыня нарадзіўся 26 лютага 1940 у вёсцы Суцін (Пухавіцкі раён). Яго бацька, Якуб Пузыня, загінуў на фронце ў
У
Свой вопыт народны майстра перадаў сыну Алесю, які скончыў Унівэрсытэт культуры. У пачатку 1990 гадоў ні адзін значны канцэрт ці якая іншая ўрачыстасць не праходзілі без удзелу музыкаў Уладзіміра і Алеся Пузыняў. Яны заўжды былі ў гушчы культурных і палітычных падзеяў Беларусі.
У 1994 годзе бацька і сын, каб рэпрэзэнтаваць Беларусь на фестывалі лірнікаў у Францыі, выправіліся туды за свой кошт. Праз год музыкаў запрасілі з канцэртам у ЗША ў штат Тэхас. А вярнуліся дахаты яны ўжо пасьля ганебнага рэферэндуму. Усё крута памянялася, пачынаючы з адносінаў кіраўніцтва Ўніверсітэта культуры, дзе месціцца «Беларуская Хатка». Пузыню далі працу толькі на палову стаўкі, а потым выправілі на пенсію. Апошнія гады ён жыў у вёсцы Ганалес (Мінскі раён).
Паводле артыкула Валянціны Якімовіч