На прэзентацыю прыйшлі амаль усе героі кнігі.

На прэзентацыю прыйшлі амаль усе героі кнігі.

Вяла прэзентацыю дачка Аляксандра Тамковіча -- Кацярына.

Вяла прэзентацыю дачка Аляксандра Тамковіча -- Кацярына.

Аляксандр Тамковіч кажа, што будзе працяг.

Аляксандр Тамковіч кажа, што будзе працяг.

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» сабраліся ледзь не ўсе 38 герояў новай кнігі вядомага журналіста. Апроч іх удзел у прэзентацыі ўзялі вядомыя палітыкі, грамадскія актывісты і культурныя дзеячы.

Як распавёў у часе прэзентацыі сам аўтар, «Арытмію» можна лічыць працягам кнігі «Асобы» пра беларускіх палітыкаў, што выйшла ў 2008 годзе. Адрозненне ж яе ў тым, што «Арытмія» прысвечана выключна грамадскім актывістам, некаторыя з якіх да гэтага часу знаходзяцца за кратамі.

Шаснаццатая па ліку кніга журналіста ўяўляе сабой інфармацыйна-публіцыстычнае выданне. Кніга складаецца з 38 партрэтных нарысаў пра вядомых беларусаў: паэтаў, мысляроў, праваабаронцаў, мастакоў… Як адзначыў падчас прэзентацыі Тамковіч, «гэта серыя артыкулаў пабачыла свет у газеце „Новы час“ і распавядае пра яркіх беларускіх асобаў, якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю». «Канечне, годных людзей, пра якія мне хочацца распавесці ў сваіх артыкулах, значна болей. Я буду і надалей працягваць гэтую справу», — дадаў ён.

Аляксандр Тамковіч кажа, што чытача чакае працяг:

— Думаю, што кропка не пастаўлена, бо вельмі шмат цікавых людзей ёсць у беларускіх рэгіёнах. Калі Бог дасць, то я з задавальненнем з’езджу і паразмаўляю з такімі людзьмі.
Ім значна цяжэй, чым тым, хто жыве ў сталіцы, бо, жывучы і змагаючыся на перэферыі, яны заўсёды навідавоку.

Як адзначалі на прэзентацыі госці і героі кнігі, менавіта такімі творамі і пішацца сённяшняя гісторыя Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?